Абутковая фабрыка “Нёман” плануе стварыць сумеснае прадпрыемства ў Сібіры
Новае прадпрыемства павінна мець уласную сетку крамаў і спецыялізавацца перадусім на дзіцячым абутку. Мэтавы рэгіён – Сібір, Далёкі Усход, Паўночны Казахстан. Пра гэта паведамляе “Камерсант”.
Пакуль ёсць толькі падпісаны ў сакавіку пратакол аб намерах. “Шмат будзе залежаць ад падтрымкі мясцовых уладаў”, – кажа Віктар Жаркоў, заснавальнік “Аўтакама”, дэпутат заканадаўчага сходу Омскай вобласці. Ён ужо мае досвед працы з Беларуссю і прасоўвання на лакальны расійскі рынак беларускіх тавараў.
Як лічаць апытаныя “Камерсантам” эксперты, новаму прадпрыемству будзе складана канкураваць з імпартным дзіцячым абуткам з Кітая і Турцыі. Аднак месца для новага рэгіянальнага вытворцы ў Сібіры яшчэ ёсць, гэтаксама ёсць і перспектывы для росту.
Здымак babyblog.ru