Беларусаў штрафуюць у Беластоку за тое, што яны пакідаюць дзяцей зачыненымі ў машынах

Апошні выпадак здарыўся ўчора, 17 чэрвеня. Грамадзяне Беларусі прыехалі на закупы ў адну з гандлёвых галерэй Беластока і пакінулі свой Fiat Brava у падземным паркінгу. У машыне засталіся хлопчыкі ва ўзросце 2 і 5 год – для таго, каб яны мелі чым дыхаць, бацька пакінуў у вакне шчыліну два сантыметры. Палякі, якія гэта пабачылі, выклікалі паліцыю.

 

Паліцэйскія патлумачылі старэйшаму хлопчыку, як самастойна адчыніць дзверы знутры, і засталіся з дзецьмі чакаць іх бацьку. Малодшае дзіцячы плакала. Супрацоўнікі гандлёвай галерэі выклікалі бацькоў дзяцей і тыя вярнуліся праз 15 хвілін. 29-гадовая маці і 28-гадовы бацька патлумачылі, што пакінулі сыноў толькі на хвілінку, бо малодшы спаў, і яны не хацелі яго будзіць.

 

За недастатковую апеку над дзецьмі паліцыя дала бацькам штраф 500 злотых.

 

Гэта не першы такі выпадак цягам гэтага месяца. На мінулым тыдні, 10 і 11 чэрвеня, падобныя сітуацыі здараліся на паркоўках ля Кавалерыйскага рынку і ля Auchan на вуліцы Прадукцыйнай.

 

У сераду 11 чэрвеня трохгадовае дзіця было зачынена ў аўтамабілі з беларускімі нумарамі ля Ашона, гэта каля 18.00 заўважылі мінакі, яны ж і выклікалі паліцыю. Бацькоў таксама пакаралі штрафам.

 

У аўторак 10 чэрвеня каля 11.00 паліцыю выклікалі на вул. Кальварыйскую. Там таксама мінакі заўважылі дзіцё ў Volkswagen Sharan з беларускімі нумарамі. Было дастаткова горача і васьмігадовы хлопец адчуваў сябе кепска, пачаць страчваць прытомнасць. Паліцыі прыйшлося выбіць шыбу і выклікаць хуткую дапамогу, якая хутка вярнула хлопца ў нармальны стан.

 

Паводле poranny.pl

Здымак instal.bialystok.pl