У Гродне адкрылася выстава да юбілею Аляксандра Сільвановіча

“Неба гэта прастора маёй творчасці, тэрыторыя кахання, дабра, чысціні і свабоды, куды я вас запрашаю”, – сказаў на адкрыцці аўтар. Павіншаваць яго з выставай і надыходзячым юбілеем прыйшлі сябры, аматары творчасці, консулы Польшчы і Літвы, чыноўнікі, калегі па саюзе мастакоў.

 

У творах, паказаных на выставе, паўтараюцца матывы, даўно заўважныя ў творчасці мастака. Гэта анёлы, рыбы, звычайныя коні і пегасы, птушкі, зоркі, сонца і месяц. Тыя, хто ведае Сільвановіча толькі як мастака галерэйнага фармату, можа даведацца пра яго манументальныя працы, самая вядомая з якіх – пано з птушкамі на вуліцы Савецкай, створанае ў 2000 годзе. Гэтаксама сваё месца на выставе заняла афіша спектакля “Фаўст. Сны”, да якога мастак ствараў сцэнаграфію.

 

Аналіз выстаўкі ад мастацтвазнаўцы Марыны Загідулінай чытайце тут.