“Да кожнага прыдзе свая Старая Дама” – развагі рэжысёра пра прэм’ерную пастаноўку ў тэатры лялек (відэа)
Рэжысёр адзначыў, што прапанова паставіць “Візіт старой дамы” менавіта ў Гродне падалася яму прывабнай з нагоды адпаведнасці кантэксту невялікага горада падзеям, што адбываюцца ў п’есе. “У мегаполісе няма такіх сувязяў, якія існуюць паміж жыхарамі невялікіх гарадоў”. Таму гарадзенцам будзе лепш зразумела, што жыхары горада добра ведаюць адзін аднаго, з цікавасцю чакаюць на візіт сваёй былой суседкі і разлічваюць на яе падтрымку.
– Старая Дама у Дюрэнмата гэта не нейкая канкрэтная цётачка нявызначанага ўзросту, – адзначае рэжысёр, – прывід мінулага, сумленне, чорны анёл… можаце назваць яе як заўгодна. У пэўны момант жыцця да кожнага завітае свая Старая Дама.
Больш падрабязны расповед аўтара пастаноўкі з каментарамі герояў п’есы глядзіце ў відэа:
А даведацца, чым скончылася гісторыя з візітам Старой Дамы вы зможаце, наведаўшы спектакль у тэатры лялек у новым тэатральным сезоне.
Чытайце таксама:
Гарадзенскі тэатр лялек рыхтуе прэм’еру: чакаем “Візіт старой дамы”
Гродзенскі драмтэатр рыхтуе новую прэм’еру
Здымкі і відэа Ірыны Новік