Гарадзенскія гісторыкі патрапілі ў шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Эксперты намінавалі на атрыманне прэміі
манаграфію
Святланы Куль-Сяльверставай “Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці”, ( Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.)
і 2 артыкулы:
Аляксандра Пагарэлага “За новы тып беларуса: часопіс “25 сакавіка” (1936-1939 гг.) на фоне эпохі” (ARCHE. 2014. № 7-8. С. 120-194.)
і Сяргея Токця “Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода)” (Беларускі гістарычны часопіс. 2014, № 11. С. 14—22.)
Вызначэнне выніковых пераможцаў і ўрачыстае ўзнагароджанне будуць адбывацца падчас Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, 2-4 кастрычніка 2015 г. у Коўне (Літва).
Гэтых людзей добра ведаюць на “Тваім стылі”. Зараз ёсць добрая нагода прыпомніць і некаторыя нашы публікацыі з героямі дня:
Беластоцкая палітэхніка адкрывае магістарскую праграму для беларусаў
Новую асветніцкую праграму плануюць стварыць у Гродне
Кім і чым можа ганарыцца Гродна? Вядомыя гарадзенцы – пра свой любімы горад
Гарадзеншчына як “зона асаблівай увагі”
Восень 1939 г. у беларускай гісторыі
“Палітычная сфера” правядзе ў Гродне дыскусію пра мясцовыя эліты
Выйшаў новы нумар Arche — “Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд”