“Нёман” не змог прабіць абарону “Віткавіцэ” і прайграў чарговы матч у Лізе Чэмпіёнаў
Пасля цяжкай гульні ў Мангейме, гарадзенцы жадалі выйсці на лёд, каб хутчэй набраць чарговыя ачкі ў Лізе Чэмпіёнаў. Гульня з чэшскай камандай выйшла цяжкая і непрадказальная. На працягу ўсёй гульні каманды паказвалі практычна роўны хакей.
Першым ўдалося вызначыцца менавіта гасцям. У канцоўцы першага перыяду хакеісты “Вiткавiцэ” адкрываюць лiк. Вызначыўся Станіслаў Балан. Калі браць у цэлым па першай дваццацімінутцы, то як “Нёман”, так і “Вiткавiцэ” паказалі актыўную гульню з мноствам барацьбы і кідкоў.
У другім перыядзе ўдача была на баку гасцей. Як “Нёман” ни атакаваў, шайба не ляцела ў вароты суперніка. А вось адна з атак “Вiткавiцэ” скончылася ўдала. Другую шайбу ў чэхаў забіў Міхал Вандаш. Другі перыяд таксама застаўся за гасцямі.
Трэці і апошні перыяд таксама прайшоў у роўнай барацьбе. Але шайбы “Нёмана” папросту не заляталі ў вароты гасцей. У апошняй дваццаціхвілінцы гледачы галоў не ўбачылі.
Матч скончыўся з лікам 0:2 на карысць чэшскай каманды.
У “Нёмана” усё яшчэ застаецца шанец выйсці з групы. Матч у Чэхіі супраць “Вiткавiцэ” гэта вырашыць. Гульня пройдзе 4 верасня.
Здымкі Руслана Кулевіча
Чытай таксама:“Нёман” прайграў “Манхайму” у другім матчы Лігі Чэмпіёнаў
“Нёман” які змог: гарадзенцы дома перамаглі чэмпіёна Германіі “Адлер Мангейм”