Што зрабіць са старым ясенем у парку Жылібера? Конкурс працягнуты да 25 верасня

|

Пасля выхаду матэрыяла гарадзенскага блогера Мечыслала Супрона, мэр Гродна зацікавіўся праектам і прапанаваў “Твайму стылю” правесці конкурс ідэй па стварэнні паркавай скульптуры са старога ясеня ў парку Жылібера. Пераможца атрымае магчымасць рэалізаваць свой праект!

 

Умова конкурсу: трэба захаваць ніжнюю частку ствала дрэва і, па магчымасці, выкарыстаць гадавыя кольцы. З прапанаваных варыянтаў выберуць пераможцу шляхам анлайн-галасавання.

 

Свае ідэі можна дасылаць на адрас info@t-styl.info. Рэдакцыя будзе прымаць прапановы да 25 верасня, 23.59.

 

Прапановы павінны быць падпісаныя імём і прозвішчам, а таксама нумарам тэлефону.

 

Ідэя можа выглядаць як-небудзь так:

 

Але чым падрабязней апісанне і эскіз – тым лепей!

 

Нагадаем, вядомы гарадзенскі блогер Мечыслаў Супрон прапанаваў выкарыстаць стары ясень у парку, каб стварыць арыгінальны турыстычны аб’ект, які раскажа пра гісторыю горада.

 

Блогер прапанаваў зрабіць са старога дрэва незвычайны і карысны манумент. Аналагам паслужыў прыклад з Нямеччыны, дзе на зрэзе старога дрэва пазначылі кожную важную падзею з жыцця Бонна.

Мечыслаў адзначае, што з гарадзенскага дрэва можна зрабiць штосьці падобнае. Ён лiчыць, что ясеню не 230 гадоў, як усе думаюць. Па яго падлiках, дрэву больш за 300 год. Дыяметр дрэва складае 3,38 м, у абхваце – 5,3 м.

За апошні час гарадскія ўлады часцей сталі падтрымліваць моладзевыя праекты. Апошнім прыкладам можа паслужыць сцяна ля падножжа Новага замка. Ёсць верагоднасць таго, што і ў вас з’явіцца магчымасць зрабіць наш горад лепш.