Кітайцы паабяцалі паўдзельнічаць у аўкцыёне па продажу гасцініцы “Гродна”

|

“У будынку гасцініцы мы хочам стварыць забаўляльна-турыстычны цэнтр, які паспрыяў бы абмене вопытам паміж двума народамі. Хутчэй за ўсё, супрацоўніцтва з Гродзенскай вобласцю будзе развівацца па гэтай лініі”, – паведаміў Лю Вэйпін, старшыня Народнага ўраду правінцыі Ганьсу.

 

Таксама ў Мінску падпісалі дамову паміж свабоднай эканамічнай зонай “Гроднаінвест” і дэпартаментам камерцыі Ганьсу. На падставе яе чакаецца рэалізацыя канкрэтных праектаў. Яшчэ дзве дамовы падпісала карпарацыя “Увэй Цюань Шэнь” – з гарвыканкамам Гродна і “Белрэсурсамі”.

 

Нагадаем, 16-павярховая гасцініца “Гродна”, самая вялікая ў горадзе, даўно з’яўляецца галаўным болем гарадскіх уладаў. Каб прадаць яе нават знялі адмысловы рэкламны відэаролік.