На Свярдлова пачалі разбіраць старую камяніцу, на месцы якой з’явіцца чарговы навабуд
Яшчэ літаральна два месяцы таму СМІ ва ўсю трубілі аб прапажы двух старых балконаў з дома па вуліцы Свярдлова, 12. Зараз ад гэтага будынка застаўся практычна адзін фасад.
Як распавялі будаўнікі, на месцы старога дома пабудуюць сучасны чатырохпавярховы адміністрацыйна-жылы будынак з падземнай паркоўкай. Завяршыць будаўніцтва плануюць да канца 2016 года.
Дом, які зносяць, пабудаваны ў 1910 годзе ў стылі эклектыкі. Ён нічым не вылучаўся з гарадской забудовы.
Побач, на Свярдлова, 16, у будынку былой фабрыкі мастацкіх вырабаў, ва ўсю ідуць унутраныя рамонты. У хуткім часе тут засяляцца першыя жыхары і арандатары.
За тыдзень гэта ўжо другі стары будынак, якi губляе горад. Разбіраюць таксама даўно закінуты аварыйны будынак па вуліцы Маладзёжнай.