Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 3-4 кастрычніка

|

Вернісаж выставы “Падарожжа ўсярэдзіну” Ганны Сілівончык

 

Калі: 2 кастрычніка, 19.00

 

Ганна Сілівончык – вядомая мінская мастачка, чые працы, створаныя ў непаўторным аўтарскім стылі – своеасаблівай трансфармацыі наіўнага і фантастычнага рэалізму, нязменна ўражваюць вобразамі, поўнымі неверагоднай унутранай сілы, жыццёвай энергіі.

 

Дзе: Галерэя “У Майстра”, вул. Кірава, 8

 

За колькі: за так

 

 

Гарадзенскі Octoberfest у МЗЦ “Галактыка”

 

Калі: 2 кастрычніка, 22.00

 

Своеасаблівы Octoberfest прапануюць наведаюць у “Галактыцы”. У праграме розыгрыш прызоў і beerpong – вясёлая гульня, якая спалучае пінг-понг і піва.


Дзе: МЗЦ “Галактыка”, вул. Лідская, 1


За колькі: бясплатна – з флаерам і дзяўчынам да 00.00

50 тыс. – хлопцам да 00.00 і дзяўчынам пасля 00.00

70 тыс. – хлопцам пасля 00.00

 

 

Кінаноч у Антыкафэ

 

Калі: 2 кастрычніка, 23.00

 

Гэтым разам у антыкафэ будуць глядзець фільмы пра фокуснікаў і магію: “Лавка чудес Мистера Магориума”, “Иллюзия обмана”, “Престиж”. Пячэнькі і кава уключаюцца ў кошт.


Дзе: Антыкафэ “Жывы час”, вул. Карла Маркса, 13


За колькі: 60 тыс. па запісу, 80 тыс. – без запісу. Запісацца можна па тэл.  +37529 780-40-05 або +37529 969-80-94

 

 

Персанальная выстава Сяргея Грыневіча

 

Калі: 2, 3, 4 кастрычніка, 10.00-18.00

 

Гэтыя выходныя – апошняя магчымасць наведаць выставу аднаго з самых вядомых і, па некаторых крыніцах, самага дарагога мастака Гродна. Увазе гледача прадстаўлены манументальныя жывапісныя палотны, якія дзівяць новым поглядам на актуальныя праблемы эпохі і культурна-гістарычныя працэсы.


Дзе: Новы замак, Сенатарская зала


За колькі: 5-10 тыс.

 

 

Дзіцячы велазаезд


Калі: 3 кастрычніка, 9.45-10.45

 

У межах урачыстага адкрыцця роварнай сцежкі пройдзе адмысловы дзіцячы заезд на 200 метраў для дзетак да 7 гадоў. Усе маленькія ўдзельнікі атрымаюць падарункі. Таксама запланаваны выступ каманды трыялістаў Belarussian Bike Trial.


Дзе: лесапарк Пышкі, скрыжаванне побач з танцпляцоўкай


За колькі: за так

 

 

Свята горада ў Скідзелі

 

Калі: 3 кастрычніка, з 11.00

 

Традыцыйна для падобных святаў наведвальнікаў чакаюць кірмашы, конкурсы, спартовыя гульні, выяздны гандаль, феерверк і дыскатэка.


Дзе: Скідзель


За колькі: за так

 

 

ПанЕўрапейскія дні назіранняў птушак


Калі: 3 кастрычніка, 12.00-15.00, 4 кастрычніка, 9.30-15.00

 

У 16-ты раз АПБ запрашае гарадзенцаў у першыя выходныя кастрычніка паўдзельнічаць у назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.


Дзе: 3 кастрычніка – парк Жылібера, бераг Гараднічанкі ля скульптуры дзяўчыны; 4 кастрычніка – ваколіцы рэк Свіслач і Нёман

 

Падрабязнасці пра назіранне і выезд у нядзелю – тут.

 

 

Дабрачынны канцэрт арганнай музыкі


Калі: 3 кастрычніка, 15.00

 

Фінскія музыкі Trio Voce выканаюць творы Яня Сібеліуса, Людвіка Бетховена і Сяргея Рахманінава на скрыпцы, віяланчэлі і фартэпіяна. Канцэрт праводзіцца пры падтрымцы Амбасады Фінляндыі ў Літве і Беларусі.


Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а


За колькі: уваход па дабрачынных сертыфікатах, якія можна набыць па тэл. +37529 157-00-76 або ў буднія з 17.00 да 19.00 у самой царкве


 

Фестываль моды “Grodno Fashion Show-2015”


Калі: 3 кастрычніка, 15.00, 19.00

 

Вас чакаюць выстаўка-продаж эксклюзіўнага адзення і аксэсуараў, калекцыі маладых беларускіх дызайнераў і відовішчныя шоў.


Дзе: Зала “Радыёхвалі”, вул. Горкага, 89


За колькі: 100 тыс.

 

 

Гульня ФК Неман-ФК Віцебск


Калі: 3 кастрычніка, 18.30

 

Для гарадзенскага клуба гэты мач будзе юбілейным – 700-м. Да такой падзеі заўзятары заклікаюць ўсіх неабыякавых прыйсці на мач у касцюмах, гальштуках і калулях.


Дзе: стадыён “Неман”


За колькі: 20-50 тыс.

 

 

Спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні


Калі: 4 кастрычніка, 12.00

 

Гэта ўжо пяты этап спаборніцтваў. Гледачы ўбачыць тры серыі папярэдніх заездаў, паўфінал і фінал. ДАІ Гродна правядзе свае конкурсы сярод аўтамабілістаў, лепшыя атрымаюць памятныя прызы. Аганізатары абяцаюць інтэрактыў і конкурсы з гледачамі.


Дзе: пляцоўка каля ТЦ “Карона”, пр-т Я. Купалы


За колькі: за так

 

Адкрыццё фотавыставы “Прывіды тэатра”

 

Калі: 4 кастрычніка, 19.00

 

Аўтары выставы: фатограф Сяргей Марозаў, цырульнік-візажыст Бажэна Машніна, дызайнер касцюмаў Антаніна Калагрыў. У праграме таксама прэзентацыя кнігі “Ініцыялы” радыёвядучай Улляны Шубко, выступ EIVA Show Group, фаер-шоў, DJ Модно, фуршэт і дабрачынная акцыя ў падтрымку Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

 

Дзе: Кафэ “Веранда”, вул. Падольная, 37

 

За колькі: за так