Кася і Бася – расійская і нямецкая сёстры ў самай высокай кропцы Гродна

Традыцыйна лічыцца, што Кася і Бася былі пабудавныя адна ў 1890, а другая ў 1905 г. Месца было выбрана добрае, бо адно з найвышэйшых у Гродне. Сюды качалі з Нёмана прапушчаную праз спецыяльныя пясчаныя фільтры ваду (водазабор быў у раёне вуліцы Прыгараднай), а далей яна пад уласным напорам разляталася па трубах па ўсім горадзе.

 

Кася і Бася – назвы ўжо з міжваеннага часу. Аднак сёння ёсць доказы таго, што тую вежу, якая стаіць бліжэй чыгункі, пабудавалі немцы прыкладна ў 1916 годзе. Тады ж была пабудавана так званая “жандарская казарма”, якую раней гісторыкі датавалі 1902 годам.

 

Фота 1914 або 1915 г. з нямецкага самалёта-разведчыка. Бачна, што адной вежы няма, як няма і жандарскага дома за імі. Але для будаўніцтва другой вежы ўжо падрыхтавана яма.

 

Фота часоў Першай сусветнай вайны. Другую вежу скончылі, але яшчэ не абтынкавалі. Немцы, дарэчы, катэгарычна адмовіліся піць ваду з Нёмана і прасвідравалі першыя ў горадзе артэзіянскія скважыны. З 1916 г. горад пачаў ужываць падземную ваду.

 

Вось так выглядалі вежы ў 1950-х гг.

 

На здымку 1968 г. бачныя і вежы, і жандармскі дом. Яшчэ няма прыбудоўкі новага корпуса да чыгуначнай бальніцы. У бальніцы быў сімпатычны ўнутраны двор.

 

Сучасны выгляд вежаў

 

Кладка сцен дома надзвычай акуратная, такую цяжка знайсці на іншым гродзенскім будынку. Прысутнічаюць таксама цікавыя бетонныя канструкцыі нехарактэрныя для Гродна. Падобна, што дом усё ж такі ўзвялі немцы, карыстаючыся яшчэ старымі расійскімі планамі

 

Шыкоўная парадная лесвіца дома.

 

Лацінскі надпіс “Прывітанне” на ўваходзе ў будынак

 

Чытайце таксама:

 

Забытыя мясціны Гродна: вуліца Кляшторная, якую “дабіў” Дом быту

 

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

 

Гарадзенскія львы: гісторыя і сучаснасць

 

У пошуках страчанага: Шляхецкі дворык у цэнтры Гродна