У Барысаве судзілі футбольных фанатаў: гарадзенца Віталя аштрафавалі на 1,8 млн

|

За дзве гадзіны да пачатку суду прадстаўнікі міліцыі патлумачылі, што затрымалі пяць чалавек зусім не за шалікі з Пагоняй, якая ў Беларусі не забаронена. Паводле супрацоўнікаў, фанаты лаяліся матам.

 

Вядомага гарадзенскага фаната затрымалі на футболе за шалік з Пагоняй

 

“Падчас перапынку, каля 22.40, тры беларускія заўзятары сталі нецэнзурна лаяцца. Яны не рэагавалі на неаднаразовыя заўвагі і патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні”, – распавялі TUT.BY у прэс-службе Мінаблвыканкама. На фанатаў склалі пратаколы па арт. 17.1 (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні) КаАП РБ.

 

Суд пачаўся ў 16.00, першым судзяць гарадзенца Віталя.

 

 

 

 

 

У матэрыялах справы мае быць відэа са стадыёну. Яго далучылі да справы па хадайніцтве абвінавачання. Суд пачаўся толькі ў 16.00, бо чакалі на прыбыццё сведкаў з боку АМАПу.