У Беластоку адкрываецца новы гандлёвы цэнтр, у якім можна будзе пераначаваць
Новы цэнтр размясціўся ў самым цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Сянкевіча і Юравецкай, побач з алеяй Пілсудскага. Яго афіцыйнае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка. Цэнтр будзе працаваць з 9.00 да 22.00.
Уладальнік цэнтра Канстанцін Струс расказаў “Твайму стылю”, чым новае месца зможа здзівіць беларусаў:
– У хуткім часе мы можам прымаць гасцей і з самых далёкіх месцаў. У нашым гандлёвым цэнтры будзе гатэль, у якім яны змогуць пераначаваць [3-зоркавы, 13-павярховы Ibis Styles]. Таксама ў нас ёсць вялікая стаянка, якая па выхадных будзе бясплатнай. У нашых планах запусціць транспарт, магчыма і бясплатны з Гродна ў Беласток.
Гандлёвая плошча цэнтра – 25 000 кв.м (агульная – 60 000 кв.м.). Для параўнання, гандлёвая плошча Old City ў Гродне займае каля 28 000 кв.м. У Галерыі Юравецкай адчыніцца каля 140 крамаў і пунктаў паслуг, у тым ліку прадуктовы супермаркет на -1 паверсе. На -2 паверсе размешчана стаянка на 450 аўто. У гандлёвым цэнтры будзе працаваць вялікая трэнажорная зала, фуд-корт з некалькіх рэстаранаў, кавярняў і фастфудаў, шматзальны кінатэатр і дзіцячы пакой.
align=”” alt=”Galeria Jurowiecka галерия юровецка Белосток покупки” width=”725″ height=”544″ >
– Усе сакрэты раскрываць не буду, лепш убачыць. Спадзяемся, што гасцям наш комплекс вельмі спадабаецца. Акрамя звыклых буцікоў у нас будуць і зусім унікальныя для Беластока брэнды. Усіх кліентаў чакаюць зніжкі і падарункі, – кажа спадар Струс.
Усе атракцыі ва ўікэнд адкрыцця можна знайсці ў праграме на сайце цэнтра galeriajurowiecka.com.pl
***
Будаўніцтва цэнтра пачалося ў ліпені 2012 года. Каробка была гатовая ў верасні 2014, яшчэ год занялі працы ўнутры. Інвестар за ўласныя грошы таксама абнавіў частку вуліцы Юравецкай і пабудаваў пешаходны мост праз рэчку Бялую, на беразе якой стаіць цэнтр.
Будаўнічае прадпрыемства Konstanty Strus гэта сямейная фірма з больш чым дваццацігадовай гісторыяй. На яе рахунку 40 інвестыцый: перадусім шматкватэрныя жылыя дамы і таўнхаўсы. Гандлёвы цэнтр у Беластоку – другі ў партфоліа фірмы, якая пачала ў 1991 годзе з будаўніцтва ў Седльцах, у 2000 годзе прыйшла ў Варшаву, пазней пашырыла прысутнасць на Гдыню, Беласток і Згеж.
У верасні 2015 года фірма Канстанціна Струса за 15 млн злотых (3,5 млн еўра) набыла ў фірмы PKS Bialystok тэрыторыю па вуліцы Фабрычнай, праз дарогу ад збудаванага гандлёвага цэнтра. Некалі там быў вакзал, потым аўтапарк, пазней тэрыторыю фактычна закінулі. У планах пабудаваць там жыллёвы комплекс і паркінг. За атрыманыя грошы PKS зможа купіць нават 45 сучасных аўтобусаў і перабудаваць маральна састарэлы вакзал.