Закінуты дом канца XIX стагоддзя парабудуюць у адміністрацыйны будынак з рэстаранам
Працы па рэканструкцыі будынка пачаліся ў канцы кастрычніка. На дадзены момант ужо знялі стары дах з адной часткі дома.
Дом насамрэч складаецца з двух розных пабудоў. Рэканструкцыя прадугледжвае знесці сцяну паміж імі і зрабіць суцэльны праход.
Будынак не будзе жылым, на першым паверсе заказчык плануе размясціць рэстаран, на другім – офісы.
Зараз падобны закінуты дом 1894 года прадаецца таксама па вул. 2-й Працоўнай, 3. За яго УЖРЭП Ленінскага раёна хоча атрымаць 1,48 млрд рублёў. Умова акцыёну – увесь будынак у выкарыстанне цягам трох год з моманту пакупкі. Аўкцыён адбудзецца 3 снежня. На ім таксама ў чарговы раз паспрабуюць пазбавіцца ад гасцініцы “Гродна”.
Гістарычная даведка
Дом №10 па вуліцы Працоўнай быў пабудаваны ў 1878 годзе, суседні дом №12 – у пачатку 1900-х у стылі электыкі. У час Другой сусветнай дамы сталі прытулкам для вязняў гарадзенскага гета. Верагодней за ўсё, пабудовы пасля вайны злучылі ў адзін обект, але нумарацыя дамоў засталася.