Салдацкая каша, гарачы чай і вольны ўваход будуць чакаць заўзятараў на матчы “Нёман” – “Дынама-Мінск”

|

Нагадаем, першы матч паміж мінскім “Дынама” і “Нёманам” скончыўся нічёй 1:1. Тады на апошніх хвілінах гульні форвард жоўта-зялёных Арцём Канцавы забіў гол, які прынёс гарадзенскай камандзе перавагу на будучы хатні матч.

Каб у “Нёмана” ў Гродне была сур’ёзная падтрымка, кіраўніцтва каманды вырашыла на апошні і вырашальны матч сезону зрабіць уваход вольным. Таксама каманда пасадзейнічала таму, каб на гульні раздавалі гарачую гарбату і салдацкую кашу.

 

Ці дапаможа гэта падапечным Сяргея Саладоўнікава, даведаемся ў панядзелак у 18.00.


Фота dinamo-minsk.by