Да канца 2015 года ў адной са школ Гродна з’явіцца першая электронная прапускная сістэма

|

Першая інфармацыя пра сістэму прапускоў у гарадзенскіх школах з’явілася ў канцы жніўня 2015 года. Тады мясцовыя ўлады паабяцалі, што ў якасці эксперыменту яна з’явіцца ў адной з устаноў адукацыі. Пазней вызветлілася, што ёй будзе школа №18, якую курыруе старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

 

У верасні там усталявалі адмысловыя дзверы, якія адкрываюцца з выкарыстаннем пластыкавай карткі. Сістэму абяцалі наладзіць у бліжэйшым часе. Зараз да канца году застаецца два тыдні, а працы па запуску электроннай сістэмы, як сталі яшчэ восенню, так і стаяць.

 

У школе ад каментароў адмовіліся, але далі зразумець, што, магчыма, горад зараз не мае грошай, таму чыноўнікам не да прапускной сістэмы. У сваю чаргу начальнік Аддзелу адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Ламека запэўніў карэспандэнта “Твайго стылю”, што ніякіх праблем з сістэмай няма і яе абавязкова паспеюць запусціць да канца года.