Пустая торба выклікала перапалох у аптэцы на Антонава (абноўлена)
Перш за ўсё супрацоўнікі ачапілі тэрыторыю, эвакуіравалі супрацоўнікаў, а таксама жыхароў дому, у якім знаходзіцца аптэка.
– Дзесьцi ў 14.45 нам пагрукалі ў дзверы і папрасілі пакінуць памяшканне. Супрацоўнікі МНС спасылаліся на тое, што ў смеццевым баку каля дома знайшлі падазроны предмет, – распавёў жыхар дому Генадзь. Але асноўныя дзеянні адбываліся не каля баку, а ў самой аптэцы.
Пасля 10 хвілін вывучэння прадмета стала ясна, што ён не ўяўляе небяспекі. Ужо ў 15.20 супрацоўнікі міліцыі абвясцілі прысутным, што аперацыя праведзена паспяхова, а падазроная торба апынулася пустой.
Гэта не першы падобны выпадак за апошні час. 26 лістапада з-за падазронай каробкі каля ўніверсітэта на 40 хвілін перакрылі вуліцу Ажэшкі. Магчыма, гарадзенцы сталі больш пільнымі да падазроных прадметаў пасля серыі тэрарыстычных тэрактаў, што адбыліся ў Парыжы.
Да пільнасці заклікаюць і праваахоўныя органы. Пачытайце пра тое, як наша міліцыя рэкамендуе паводзіць сябе ў выпадку выяўлення падазроных нячыйных прадметаў, а раптам спатрэбіцца.