«Зімовы 3Dmapping» ператворыць палац тэкстыльшчыкаў у сядзібу Друцкіх-Любецкіх

Аўдыёвізуальны фармат, выкарыстаны аўтарамі, дазваліць па-новаму паставіцца да зімовых святаў і да горада, дзе мы жывём, лічаць яны. 3D-праекцыя можа ўдыхнуць жыццё ў любы аб’ект, змяніць яго да непазнавальнасці, надаць  новыя вымярэння, стварыць аптычныя ілюзіі, прымусіць статычныя аб’екты рухацца і  ператварыць рэальнасць у казку.

Андрэй Сільвановіч і Артур Алізаровіч, аўтары праекта, расказваюць, што сумяшчаюць ў інсталяцыях 2D- і 3D-эфекты, супрацоўнічаюць з мастакамі, музыкамі і рэжысёрамі, бо інакш немагчыма аб’яднаць прастору, тэхналогію і дызайн.

Пабачыць рэалізацыю іх творчай задумкі можна будзе ў  Гродне 25 снежня  ў 19.30, 20.30 і 21.30. Для гэтага цалкам будзе адключана электрычнасць фасада будунку палаца тэкстыльшчыкаў і замест яго  можна будзе ўбачыць сядзібу Друцкіх-Любецкіх.

 

У наступным годзе «Alive Light» плануе зрабіць  3D-праекцыю ў двары Новага замка і рэалізаваць буйны праект у Мінску.

Ўбачыць іншыя 3D-праекты кампаніі «AliveLight»  можна  на фасадзе моладзевага цэнтра “Гродна” ў цёмны час сутак.