Тым часам у Гродне: 15 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

У нас


Віктар Кудлачоў нарадзіўся ў 1936 годзе на Магілёўшчыне. Ад выбуха міны ён страціў зрок і з 1947 года вучыўся ў Гродзенскай школе інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку, а пасля і выкладаў у гэтай навучальнай установе. Першыя паэтычныя публікацыі Віктара Кудлачова з’явіліся ў газеце “Гродзенская праўда” у 1970 годзе. Ад таго часу пабачылі свет больш за 10 паэтычных зборнікаў сёлетняга 80-гадовага юбіляра.

 

Фота з сустрэчы паэта з вучнямі гімназіі №1 імя Карскага (2014)


Кніга “Намалюю горад Гродна” была апублікавана ў 1993 годзе на рускай мове, у 2003 па-беларуску (перакладчык Г.Раік), а ў 2014 выдадзена і рэльефна-кропкавым шрыфтом Брайля (пераклад А. Кандрацюк).

 

У найноўшай гісторыі Гродна 15 студзеня датуюцца вынікі перапісу насельніцтва 1959 (72,9 тыс жыхароў) і 1970 (132,5 тыс жыхароў) гадоў.

 

У вёсцы Дабраволя Свіслачскага раёна сёлета адзначаюць 155-гадовы юбілей драўлянай Свята-Успенскай царквы, збудаванай у 1861 інжынерам Кржыжаноўскім. Помнікі, што размешчаны перад царквой, не маюць пахаванняў і прысвечаны землякам, якія згінулі ў няблізкім свеце. Царква з’яўляецца помнікам народнага дойлідства, таксама тут шануецца  абраз ХІХ ст. “Разасланне апосталаў”.

 

Драўляная Свята-Успенская царква ў Дабраволі. Фота Mikhail Harankou, з рэсурса radzima.org

 

У свеце


Гэтым днём у 1936 годзе ў Іспаніі створаны народны фронт, у 1973 – спынены баявыя дзеянні ЗША супраць Паўночнага В’етнама, у 1992 прызнана незалежнасць Славеніі і Харватыі, а на канале NBC вышла ў эфір апошняя, 2137 (!) серыя мыльнай оперы “Санта-Барбара”.

  

Чытай больш:

 

Тым часам у Гродне: 4 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

Тым часам у Гродне: 8 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету


Паводле Беларускага настольнага перакідного краязнаўчага календара Аляксея Пяткевіча, Гістарычнага календара Віктара Саяпіна і wikipedia.org