Адпачыць, узгадаць дзяцінства, пакарміць вавёрку: як гарадзенцы катаюцца на лыжах у Румлёве (+спіс пракатаў)

|

Лыжны шпацыр – прыемны і даступны від фізічных практыкаванняў узімку. Ён не патрабуе асаблівых навыкаў ці уменняў. Таму нават пасля перапынку ў некалькі бясснежных зім многія жыхары горада з задавальненнем выходзяць на лыжню.

 

 

Святлана расказала, што дачку Іру вучылі катацца на лыжах гадоў з шасці, з самых маленькіх лыжаў, што маглі купіць. Зараз ужо і дачка падрасла, і лыжы мае дарослыя. На лыжны шпацыр абедзве выйшлі з задавальненнем, каб успомніць як гэта прыемна – правесці актыўна час у маляўнічым зімовым парку.

 

 

Наташа і Андрэй прызналіся, што катацца на лыжах апошні раз даводзілася яшчэ ў школе, на занятках фізкультур. Але там былі невялкія дыстанцыі на школьным стадыёне.

 

 

Андрэй кажа, што сам здіўляецца таму, што так удала атрымалася з’ехаць з горкі. Наташа аддае перавагу шпацыру на роўнай паверхні, бо слой снега малы, і на схіле карані ці каменне часам трапляюць пад лыжы і пазбаўляюць раўнавагі.

 

Карына прыйшла ў парк разам з дзядулям. На лыжах катаецца ўжо тры гады. Гэтым разам, пакатаўшыся на бегавой трасе, яны вырашылі пакарыць і горку, што абоім удалося.

 

 

Оля расказала, што жыве ў гэтым раёне каля 40 гадоў, і ў выходныя з задавальненнем бавіць час у парку. Тут многа знаёмых, а гэту лыжную трасу яна асвоіла яшчэ з дзяцінства.

 

 

Для яе яшчэ адна зімовая атракцыя Румлёўскага парка – ручныя вавёркі. “Мы ўсе іх падкормліваем. Асабліва вавёркі любяць фундук”.

 

 

Акрамя эмацыйнага пад’ёму лыжны шпацыр аказвае добры ўплыў і на фізічны стан. Паводле медыкаў, такая актыўнасць паляпшае дзейнасць сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм. У час хады на лыжах трэніруюцца плечы, мышцы рук, ног і спіны, падвышаецца агульная вынослівасць арганізма. Такая нагрузка павялічвае засваенне арганізмам кіслароду, актывізуе абменныя працэсы, узмацняе нервовую сістэму і можа быць выдатным сродкам загартавання арганізма.

 

Найбольш папулярныя лыжныя трасы ў горадзе знаходзяцца ў Пышках, Румлёўскім парку і Ласосне.

 

Лыжы для шпацыру можна ўзяць у пунктах праката.

 

 

 

Чытай больш:

 

Сотні дзяцей у Дзень снегу наведалі самую вядомую горку горада

 

Хакейныя каробкі і пункты пракату канькоў у Гродне ўжо амаль гатовыя да працы (+спіс пляцовак і пракатаў)