Як сімвал дабрабыту горада везлі па Нёману ў 1976 годзе

|

Ад Чэхіі праз Клайпеду да Гродна: “Вежа” для “Азота” дастаўлена да месца прызначэння

 

Зараз цяжка ўявіць, што каліcьцi па Нёману маглі перавозіць груз вагой больш за 100 тон. Але ў 1976 годзе для будаўніцтва новых цэхаў на “Азота” выбралі менавіта такі спосаб транспарціроўкі.

 

Тады на прадпрыемстве пачалі будаваць цэхі аміяк-3 і карбамід-3. Калону цягнулі па рацэ з літоўскага Каўнаса, у які яна прыбыла з Японіі. Сёння рака моцна змялела ў параўнанні з мінулымі дзесяцігоддзямі, асабліва моцна ўзровень вады ўпаў у некалькі апошніх гадоў.

 

 

Наталля Макушына, якая ў тыя гады працавала гукарэжысёрам на мясцовым тэлебачанні, прасачыла шлях канструкцыі.

 

 

У нас быў кінасюжэт. Цягнулі тады калону баржай супраць плыні па Нёману. Былі таксама і суправаджаючыя судны. Перад тым як пусціць калону, правяралася суднаходная частка рэчышча. У адным месцы Нёман быў моцна абмялелым – гэта быў раён Аўгустоўскага канала. Там дзе знаходзіўся трохкамерны шлюз “Нямнова”, прыйшлося паглыбляць дно. У выніку калона прайшла, але з часам вада намыла пясок бліжэй да берага, утварыўся затон, а Нёман “адышоў” і змяніў рэчышча“.

 

Праз 30 гадоў, калі ў 2004-2006 гадах рэстаўравалі Аўгустоўскі канал, спецыялістам давялося аднаўляць не толькі амаль цалкам разбураную трэцюю камеру шлюза, але і дабудоўваць новую чацвёртую, каб шлюз злучыўся з ракой.


“Калону тады працягнулі па Нёману ў раён “Азота”, перагрузілі на спецплатформу і завезлі на будаўнічую пляцоўку. У той час, як і цяпер, газеты, радыё і тэлебачанне шмат пісалі пра кожны крок такога сур’ёзнага грузу. Тады для Гродна гэта была падзея, бо на “Азоце” працавала некалькі тысяч чалавек. Пашырэнне вытворчасці давала працоўныя месцы, прыязджалі спецыялісты, у тым ліку і замежныя”.

 

 

Зараз пусціць падобны груз па Нёману была б немагчыма, бо рака моцна змялела.

 

Фота azot.by