На наступным тыдні ў Гродне будуць тэсціраваць першую платную паркоўку айчыннай вытворчасці

|

Планавалася, што платная паркоўка пачне працу яшчэ да канца мінулага года, але з-за працяглых работ тэрміны здачы аб’екта перанеслі. Верагодней за ўсё, стаянка зможа працаваць у пачатку лютага.


– На дадзены момант яшчэ нават няма праграмнага забеспячэння. Устаноўка яго пачнецца ў бліжэйшыя дні. Ужо на наступным тыдні можна будзе тэсціраваць. Варта адзначыць, што Гродна стане першым горадам, дзе выпрабуюць новы комплекс аўтаматызаванай сістэмнай паркоўкі. Наогул, дадзенай распрацоўкай беларусы могуць ганарыцца, бо ў іх з’явілася свая сістэма і не трэба ўжо заказываць з Еўропы, – распавёў прадстаўнік кампаніi “Ситипаркинг”.

 

 

 

Аплаціць месца на стаянцы можна будзе наяўнымі, карткай, па перадаплачаных дамовах (абанемент), а таксама з дапамогай sms ці праз інтэрнэт. Гадзіна стаянкі абыйдзецца ў суму каля 10 000 рублёў. Па ўмовах тэндара, тэрміналы маюць забяспечваць гнуткія тарыфы (дзённы, начны, выходнага дня). Паркоўка таксама павінна быць абсталявана відэакамерамі, якія дазволяць распазнаваць нумары машын.

 

 

Калі гэтая паркоўка сябе апраўдае, горад плануе будаўніцтва яшчэ некалькіх падобных.