У Гродне з’явіцца інфармацыйная шыльда пра адраджэнне даўняга батанічнага сада
Аўтар ідэі – краязнаўца Наталля Канюк. Гэта другі выкананы пункт з яе вялікага праекта рэстаўрацыі былой Медыцынскай акадэміі Жылібера, які разглядаецца ў Гроднаграмадзянпраекце. Першым пунктам была сцяжынка, якую ўжо праклалі да будынку акадэміі.
Праект уключае сем пунктаў, з іх галоўныя: размясціць у былой акадэміі музей горада, аранжарэю, зялярню і музей Жылібера, а побач паставіць помнік Жыліберу.
Унікальныя зашчэпкі і сляды скарбашукальнікаў: экскурсія па былой Медыцынскай акадэміі Жылібера