Гарадзенскія хакеісткi дапамаглі зборнай Беларусі стаць трэцяй на чэмпіянаце Еўропы
Яшчэ ў першы дзень спаборніцтваў нашы хакеісткi забяспечылі сабе месца ў паўфінале, абыграўшы раніцай 22 студзеня зборную Германіі, а ўвечары – Украіны. У першых двух матчах вызначыліся і прадстаўнічкі Гарадзеншчыны, якіх у зборнай ажно шэсць гульцоў.
На наступны дзень, у паўфінале, беларускія дзяўчаты сустракаліся з Польшчай. У цяжкім матчы зыход гульні вырашыла серыя булiтаў. Але, на жаль, там поспех застаўся на баку суседак. Як і ў першы дзень, у паядынку вызначылася гарадзенская хакеістка Юлія Курганская.
У матчы за трэцяе месца саперніцай нашай каманды стала ўсё тая ж Германія, якую нашы дзяўчаты абыгралі ў пачатку спаборніцтваў. Як і тады, гледачы ўбачылі шмат галоў і барацьбы. У выніку беларускі апынуліся мацнейшымі за немак і заслужана заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату.
А залатыя медалі з Мінска павезла з сабой зборная Галандыі. Яна пацвердзіла статус мацнейшай у Еўропе і свеце. У фінале лідар рэйтынгу абыграў каманду Польшчы з лікам 6:2.
Па выніках чэмпіянату Еўропы зборная Беларусi атрымала права выступіць на чэмпіянаце свету, які ў 2018 годзе прыме Аргенціна.