Амерыканскае турнэ гродзенскага мэра: пасля Сакрамэнта Мечыслаў Гой наведаў Лос-Анджэлес, на чарзе Ванкувер

|

Візіт у Сакрамэнта адбыўся 22 студзеня. Пасля выходных, 25 студзеня дэлегацыя наведала Лос-Анджэлес. Тут Беларусь і яе інвестыцыйны клімат прэзентаваў кіраўнік упраўлення Амерыкі беларускага МЗС Алег Краўчанка.

 

Мечыслаў Гой падарыў амерыканцам вышыванкі і беларускамоўныя кнігі

 

26 студзеня беларусы будуць у канадскім Ванкуверы. Там яны прымуць удзел у круглым стале па тэме “Перавагі супрацоўніцтва ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза” разам з дыпламатамі Расіі, Казахстана, Беларусі, прадстаўнікамі ураду Брытанскай Калумбіі і мясцовымі бізнесменамі.

 

У складзе беларускай дэлегацыі ў ЗША: генеральныя дырэктары “Малочнага міру” і Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода, рэктар ГрДУ, дырэктары Гродаграмадзянпраекта і Гроднажылбуда і іншыя.