Першы матч у 2016 годзе “Нёман” правядзе супраць “Граніту”

|

Матч вырашылі правесці спецыяльна на нейтральнай тэрыторыі ў горадзе над Бугам. Як для “Нёмана”, так і для “Граніту” гэта будзе першая гульня ў сезоне.

 

Верагодней за ўсё ў Брэст з Гродна адправіцца каля 20 футбалістаў, уключаючы гульцоў, якія знаходзяцца на праглядзе. А гэта 25-гадовы галкіпер “Гарадзеi” Уладзімір Пяцігорац, былы паўабаронца “Гранiта” Iгар Ясiнскi, якi паспеў пагуляць i ў “Нёмане”, а таксама расiйскi атакуючы паўабаронца Марат Бураеў.

 

Таксама зусім нядаўна стала вядома, што з жоўта-зялёнымі падоўжыў пагадненне і Яўген Савасцьянаў. Як гаварыў старшыня “Нёмана” Іван Варсовiч, камандзе ўдалося захаваць леташні склад. Cа страт варта адзначыць толькі сыход Аляксея Лягчылiна і непрыезд камерунскага паўабаронцы Бебе, у якога ёсць праблемы з мінулым клубам.

 

На гульне ў Брэсце будуць адсутнічаць Павел Савіцкі, які аднаўляецца пасля атрыманай траўмы, і Уладзіслаў Васiлючак, які з’ехаў на прагляд у самарскiя “Крылы”.

 

Матч “Нёмана” супраць “Граніту” пройдзе ў Брэсце ў 12.00 на стадыёне “Юнацтва”.

 

Фота fcneman.by