“Нёман” прайграў “Граніту”, але трэнерскі штаб задаволены гульнёй каманды
У Брэст каманда адправіліся ў складзе крыху больш за 20 чалавек. Трэнерскі штаб гарадзенцаў даў пагуляць практычна ўсім, хто ў складзе каманды або на праглядзе. З-за траўмаў не змаглі прыняць удзелу толькі два навічкі каманды – Васілюк і Васькоў, а таксама нападаючы Арцём Канцавы.
Першы тайм супраць “Граніту” “Нёман” выходзіў у наступным складзе: Курганскі, Лешка, Сасноўскі (к), Пазняк, Анюкевіч, Рэчыцкіс, Бураеў, Кавалюк, Савасцьянаў, Бомбель, Горбач. Гэта, фактычна, леташні склад каманды.
У другім тайме Сяргей Саладоўнікаў выпусціў у асноўным дублёраў на чале з Дзмітрыем Кавалёнкам: Пяцігорац, Матвееў, Лысенка, Хвалько, Квэнцэр, Забелін, Сарокін, Буцько, Лукашын, Цэслюкевіч, Кавалёнак. Варта адзначыць, што былы паўабаронца “Нёмана” Ігар Лісіца ў матчы згуляў супраць гарадзенцаў. Ён выйшаў у другiм тайме ў складзе мікашэвіцкага “Граніта”.
Гульня скончылася з лікам 1:0, гол на 59-й хвіліне забіў нападаючы “Граніта” Зянько. Нягледзячы на паразу, трэнерскі штаб гульнёй “Нёмана” застаўся задаволены. Асабліва, калі ўлічваць, што гэта першая гульня новага году, дзе жоўта-зялёныя гулялі без сваіх казырных нападаючых.
Актыўна правялі першы для сябе матч і пачаткоўцы, якія знаходзяцца на праглядзе ў камандзе. Гэта крайні расійскі паўабаронца Бураеў, і латвійскі апорнiк Речыцкiс.
Марат Бураеў былы барэц, які пасля стаў футбалістам. У матчы з “Гранітам” меў некалькі момантаў для ўзяцця варот.
Віталь Рэчыцкіс можа заняць месца ў камадзе, якое раней займаў Лягчылiн. Апошнім клубам Віталія быў “Вентспілс”.
Наступны матч гарадзенцы правядуць неўзабаве, але супернік яшчэ невядомы.
Фота fcneman.by