Старшыня пагранкамітэта Леанід Мальцаў: Адкрыццё без падрыхтоўкі малога памежнага руху з Польшчай карысці не прынясе

, |

“Прывяду афіцыйныя дадзеныя польскіх пагранічнікаў па МПР з Украінай: там паток грамадзян расце на 20-30% у год і ўжо складае палавіну ад агульнага руху. Ён у два разы перавышае нават наш цяперашні агульны паток перасячэнняў у Польшчу. А гэта ўжо даказвае, што нагрузка на нашы пункты пропуску пры МПР павялічыцца вельмі адчувальна. А калі мы без падрыхтоўкі адкрыем МПР з Польшчай, то будзе катастрофа. Мы ж проста паралізуем усю граніцу”, – сказаў Леанід Мальцаў.

 

Малы памежны рух: як працуе, чаму беларускія ўлады супраць і калі ён з’явіцца на Гарадзеншчыне

 

Старшыня адзначыў, што Беларусь, падпісаўшы пагадненне аб малым памежным руху з Польшчай, Літвой і Латвіяй, падтрымала саму ідэю і выказала гатоўнасць працаваць у гэтых фарматах. “Мы паспяхова апрабавалі самы даступны варыянт – з Латвіяй. Прыгледзеліся, як дзейнічаюць МПР на больш інтэнсіўных напрамках, і, ацаніўшы рэальную абстаноўку ў суседзяў, прыйшлі да высновы, што без неабходнай падрыхтоўкі карысці ад такога спрашчэння не будзе”, – падкрэсліў генерал.