У Гродне адкрыты візавы цэнтр Эстоніі

|

Атрымаць шэнгенскую візу ў Эстонію, Швецыю і Фінляндыю гарадзенцы змогуць, не пакідаючы свйго горада. Ад 26 лютага ў Гродне пачаў працаваць візавы цэнтр Эстоніі, паведамляе TUT.BY. Візавы цэнтр будзе прымаць заявы на візы і здымаць біяметрычныя дадзеныя. Аператарам выступіла кампанія VFS Global.


Пакет дакументаў для атрымання турыстычнай візы складаецца з запоўненай анкеты, фотаздымака, пашпарта і копіі яго апошніх старонак, медыцынскай страхоўкі, даведкі з месца працы з пацвярджэннем пасады і акладу за тры месяцы, праязных дакументы і броні гасцініцы.

 

Здаць біяметрычныя дадзеныя, неабходныя для падачы дакументаў на шэнгенскую візу, можна ў самым візавым цэнтры. За паслугі кліентам прыйдзецца заплаціць 20 еўра сэрвіснага збору і 60 еўра за візу. Усе разлікі праводзяцца ў беларускіх рублях.

 

Тэрмін разгляду заяў – ад 5 дзён да месяца.

 

Візавы Цэнтр Эстоніі ў Гродне знаходзіцца па адрасу вул. Горкага, 89. Той жа візавы цэнтр з мінулага году супрацоўнічае з консульствам Літвы, а з 1 сакавіка будзе абслугоўваць і консульства Польшчы.

 

Польскія візавыя цэнтры ў чатырох гарадах Беларусі адкрыюцца 1 сакавіка

 

“З прычыны таго, што Эстонія набірае папулярнасць сярод турыстаў, праз некалькі месяцаў дакладна такія ж цэнтры з’явяцца і ў іншых гарадах Беларусі. Новыя візавыя цэнтры прызначаны для таго, каб задаволіць патрабаванні людзей, якія вандруюць па Еўропе, і прапанаваць ім новыя паслугі”, – кажуць у пасольстве Эстоніі ў Мінску.

 

Акрамя Гродна, такія цэнтры працуюць у Мінску, Брэсце, і Гомелі.