Блін-party, клезмер і адкрыццё новага бару. Куды пайсці ў Гродне напярэдадні 8 сакавіка
Выстава Анатоля Скамарошчанкі “Крыга ход”
Веснавая выстава знакамітага гарадзенскага майстра.
Калі: 4 сакавіка, 17.30
Дзе: Галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3
За колькі: за так
Спектакль “Нараджэнне”
У спектаклі – гісторыі некалькіх цяжарных жанчын але ў цэнтры застаецца адна сям’я. Дакладней, яшчэ не сям’я і, хутчэй за ўсё, ёю ніколі не стане…
Калі: 4 сакавіка, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 70 тыс.
Спецыяльны праект “Бабьи посиделки”
Ансамбль танцу, музыкі і песні “Белыя росы” падрыхтаваў да Міжнароднага дня жанчын адмысловы праект, у якім прадстаўляюць сучасную інтэрпрэтацыю беларускага харэаграфічнага і музычнага фальклору.
Калі: 4-7 сакавіка, 19.30
Дзе: Зала ансамбля “Белыя росы”, вул. Соламавай, 58
За колькі: 80 тыс.
Адкрыццё дыска-бару B13
На адкрыцці новай забаўляльнай пляцоўкі будзе граць жывая музыка, выступяць дыджэі, а прывабныя дзяўчыны пакажуць эратычнае шоў.
Калі: 4 сакавіка, 20.00
Дзе: Гасцініца “Гродна”, вул. Паповіча, 5, 2 паверх
За колькі: за так
Канцэрт Віктара Шалкевіча “Блюз. Весна”
Адзін з самых вядомых беларускіх бардаў рэдка грае канцэрты ў Гродне, таму квіткі на іх разлятаюцца імгненна.
Калі: 5 сакавіка, 19.00
Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1
За колькі: 80-100 тыс.
Спектакль “Гатэль “Залатое Руно”
П’еса расказвае пра сціплую дзяўчыну Молі – горнічную гатэля. Раптам яна атрымлівае спадчыну ад дзядзькі. Там столькі грошай, што яны могуць змяніць эканамічную сітуацыю краіны і нават свету. П’еса раней не перакладалася на рускую мову.
Калі: 5 сакавіка, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 55-60 тыс.
Майстар-клас па “бомбачках для ваннай”
На майстар-класах у “Партале” можна зрабіць сваімі рукамі выдатныя падарункі, тым больш, што 8 сакавіка ўжо неўзабаве.
Калі: 5 сакавіка, 19.00
Дзе: Клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31
За колькі: 70 тыс.
Начная гульнятэка
Больш за 60 настольных гульняў і сяброўская кампанія іх аматараў чакаюць у клубе “Партал”. З нагоды надыходзячага Міжнароднага жаночага – для жанчын зніжка 50%.
Калі: 5 сакавіка, 20.00-5.00
Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх
За колькі: 60 тыс.
Тэатральныя прагляды: “Кислород”
Абмеркаваць лепшыя пастаноўкі і пазнаёміцца з аднадумцамі, для якіх жыццё – тэатр, можна на праглядах, якія цяпер праходзяць па суботах.
Гэтым разам у праграме “Кислород” па п’есе Івана Варапаева, рэжысёр Віктар Рыжакоў.
Калі: 5 сакавіка, 20.00
Дзе: “Крама Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 14
За колькі: за так
Блін-party
На свяце ля вёскі Пышкі будуць забавы для кожнага: канцэрт і танцы, музыка 80-90-х, дзіцячая зона, рыцары і шмат іншага. Падрабязнасці тут.
Калі: 6 сакавіка, 14.00-23.00
Дзе: Турыстычна-аздараўленчы комплекс “Пышкі”
За колькі: 40 тыс.
Канцэрт ансамбля яўрейскай песні і танца “ФаерЛэх”
Ансамбль літвакоў “ФаерЛэх” існуе ў габрэйскай грамадзе Літвы з 1971 года. Музыкі спалучаюць клезмер, джаз і фольк, спяваюць на ідыш, рускай і літоўскай мове.
Калі: 6 сакавіка, 18.00
Дзе: Каледж мастацтваў, БЛК, 23
За колькі: 50 тыс.
Канцэрт “Любовь во множественном числе”
У музычнай праграме, якую ўжо паказвалі ў Дзень святога Валянціна, выступяць артысты Драмтэатра і запрошаныя госці. Чарговы паказ прысвечаны 8 сакавіка.
Калі: 6 сакавіка, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 70 тыс.
“Бесконечно о женщинах”
Праграма Тэатра лялек з нагоды 8 сакавіка. Жанчынам – келіх шампанскага ад кавярні “Шэкспір”
Калі: 7 сакавіка, 19.00
Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1
За колькі: 80-100 тыс.