Прыгажуні з коцікамі: лялькі Барбі “ажылі” ў Гродне дзеля бяздомных жывёл

Па задумцы аўтара праекта, стыліста Марты Белаец, гарадзенскія Барбі прадставiлi новы вобраз ідэальнай дзяўчыны, якая клапоціцца не толькі аб знешняй прыгажосці, але таксама любіць і клапоціцца пра жывёл, якія трапілі ў бяду.

 

Мэта проекта – паказаць, што жывёлы, якія знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання, такія ж прыгожыя і адданыя, як і іх пародзістыя суродзічы, і кожны чалавек можа знайсці сабе там вернага сябра.

 

Я ўзяў сваіх ката і сабаку з пункта часовага ўтрымання. Цяпер яны сталі не толькі часткай маёй сям’і, але і таленавітымі мадэлямі ў маіх працах“, – распавядае фатограф Юрый.

 

Афрыканскія мадэлі выступілі ў падтрымку бяздомных жывёл у Гродне

 

Для замежных студэнтак гэта ўжо не першая здымка з жывёламі. У сябе на радзіме яны ўжо прасоўвалі тэму бяздомных жывел. Як яны кажуць, той праект быў удалым.

 

 

Пункт часовага ўтрыманьня – гэта не прытулак, па правілах трымаць жывёл даўжэй 5 дзён тут не пакладзена. Яго работнікі і ўдзельнікі фотапраекта заклікаюць усіх людзей, хто жадае завесці сабе сабаку ці ката, прыязджаць туды і выбраць сабе гадаванца. 

 

Гродзенская мастачка зрабіла для Леанарда ды Капрыа “сабачы Оскар”

 

У Гродне стварылі партрэт Фрэнка Сінатры з сабачага корму і кажуць, што гэта новы кірунак у мастацтве