Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?

|

Выключыць электрычнасць і падумаць пра планету 19 сакавіка можна як у гарадзенскіх кафэ і творчых прасторах, так і дома. Мы сабралі спіс месцаў, куды можна схадзіць на акцыю ў Гродне. І варыянты, як да яе далучыцца, застаўшыся дома.


Гадзіна Зямлі – сімвалічная акцыя. Выключаючы святло, чалавек паказвае, што асэнсоўвае вычарпальнасць зямных рэсурсаў і падтрымлівае іх разумнае спажыванне. У Гродне акцыя праводзіцца з 2011 года.

 

 

Куды пайсці, калі не хочацца сядзець дома?

 

Этнакрама “Цудоўня”

 

У 20.30 у “Краме Ц” пакажуць тэатр ценяў — эпізод з твора “Маленькі прынц” Экзюперы. Пасля яго плануецца канцэрт з удзелам гарадзенскіх музыкаў Івана Пачывалава, Васіля Валошчыка і Алеся Дзянісава. Як кажуць арганізатары, акцыя больш сімвалічная, чым сур’ёзная.

 

Калі: 19 сакавіка, 20.00

Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 14

Фота: alexismacnab.com

 

 

Веган-бар “Nesterka”

 

У  20.30 тут на гадзіну выключаць святло. Можна будзе насалоджвацца бульбургерамі  і фалавелем, эканомячы прыродныя рэсурсы.

 

Калі: 19 сакавіка, 20.00

Дзе: Nesterka-bar, вул. Маставая, 35

 

 

Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал”

 

З 17.00 у “Партале” будуць паказваць экалагічнае анімэ “Прынцэса Мананокэ”. У 19.30 ля будынку пасадзяць дрэва ў памяць аб акцыі, а з 20.30 традыцыйная пятнічная гульнятэка будзе ісці пры свячах. З 14 па 19 сакавіка ў “Партале” таксама праводзіцца збор батарэек.

 

Калі: 19 сакавіка, 17.00

Дзе: Цэнтр “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31

 

 

Што рабіць, калі не хочацца нікуды ісці?

 

Рамантычная вячэра пры свячах

 

Прыгатуйце вячэру, запаліце свечы, запрасіце таго, хто вам не абыякавы. Легкі паўзмрок расслабляе і наводзіць на шчырыя размовы.

Фота: makeupandbeauty.com

 

 

Прыняць ванну з аромасвечкамі

 

Цёплая вада расслабляе і танізуе. А любімыя водары, пена і паўзмрок падораць яшчэ больш задавальнення. Каб экалагічна зэканоміць ваду, можна прыймаць ванну не па адному.

Фота: flickr.com/photos/gevaephotography/

 

 

Пабыць сам-насам з сабой

 

У нашым хуткаплынным жыцці рэдка знойдзецца час, каб проста пасядзець, падумаць пра жыццё і памарыць. У Гадзіну зямлі гэта можна зрабіць, не адхіліючыся на чарговае паведамленне і апавяшчэнне. Хто ведае, магчыма, гадзіна роздумаў дасць новы віток вашаму жыццю.

Фота: unsplashcom/warlengvasco

 

 

Пагуляць па начным горадзе

 

Калі вы апошні раз гулялі па вячэрнім ці начным Гродне? Менавіта гулялі, а не вярталіся з працы ці ішлі ў краму? Горад змяняецца пастаянна. Прайдзіцеся на цэнтры – і вы можаце заўважыць новыя месцы, у якіх вы яшчэ не былі. Капучына ці латэ на вынас сагрэе і зробіць прагулку прыемнейшай.

 

 

Паваражыць пры свячах

 

Прызнайцеся – усім цікава, што ад нас хавае жыццё. Нашы продкі гэтую цікавасць задавальнялі – варажылі. Пра падручныя сродкі варта паклапаціцца загадзя. У інтэрнэце ёсць гаданні па картах, люстэрку і нават кнігах. Праўда, уражлівым людзям трэба ставіцца да гэтага асцярожна. Некаторыя прадметы сапраўды могуць хаваць містычныя ўласцівасці.

Фота: thetarotroom.com

 

 

Пазваніць родным і сваякам

 

За гадзіну можна паспець пазваніць усім сваякам і даведацца пра ўсе іх справы. Пасля такіх душэўных размоў вам захочацца ладзіць Гадзіну зямлі часцей, чым раз на год.

Фота: unsplash.com/gilleslambert

 

 

Расказваць страшныя гісторыі ці зладзіць спірітычны сеанс

 

Калі ў вас стальныя нервы, збярыце сяброў, запаліце свечкі і расказвайце адзін аднаму страшныя гісторыі. Або зладзьце спірытычны сеанс і адчуйце сябе часткай інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя, якая іх так любіла. Збірайце самых правераных сяброў. А то раптам нехта спалохаецца і Гадзіна зямлі сарвацца.

Фота: unsplash.com/imwilliamwilliams

 

 

Тэатр ценяў

 

Гэта спадабаецца дзецям. Ці не ўсе ў дзяцінстве спрабавалі паказаць зайчыка і птушку ценямі рук?

Фота: everydaykiss.com

 

 

Зладзіць чайную цэрымонію

 

Для яе акурат патрэбна забыць пра дзённы клопат і расслабіцца.

Фота: unsplash.com/veeo

 

 

Першае фота: instagram.com/kuzas_a/