Гадзіну Зямлі для дзяцей зладзяць у экастудыі

|

Дзіцячае экастудыя пачала працу ў Гродне ад восені, калі дзеці разам з бацькамі пабудавалі каля тэатра лялек “Кардонны Гродна”

 

 

 

Ад таго часу штотыдзень для маленькіх гарадзенцаў і іх бацькоў, што зацікаўлены ў арганізацыі свайго жыцця на экалагічны і вясёлы лад, праходзяць заняткі. Іх наведвальнікі вывучалі будову глебы і знаеміліся з сапраўднымі дажджавымі чарвякамі,  разам адзначалі “зялёныя” Каляды і размалёўвалі домікі для сінічак.

 

 

 

Да Гадзіны Зямлі, якая  штогод ад 2007 праходзіць ў трэцюю суботу сакавіка, Дзяцячая экастудыя ладзіць імпрэзу з экагульнямі і ўласнаручным вырабам  карысных ў экалагічна-сяброўскай гаспадарцы рэчаў – кантэйнераў для батарэек і садовых ліхтарыкаў.

 

 

Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?

 

 

У час, калі ўдзельнікі Гадзіны Зямлі на ўсёй планеце згасяць святло,  у 20.30,  маленькія гледачы ўбачаць качны тэатр ценяў, падрыхтаваны . творчым праектам “АнТрисоль”.

 

 

Напрыканцы сустрэчы адбудзецца “цёплае кола” – прастора, дзе можна падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы пры таямнічым святле свечак.

 

Мерапрыемства арганізавана  Дзіцячай экастудыі, творчым праектам “АнТрисоль”, грамадскай кампаніяй “Чысты лес для Вішнеўца”, а таксама пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.

 

Памяшканне экастудыі знаходзіцца па адрасе Ціміразева 37, код званка 105. Пачатак а 19.00.

 

Уваход вольны, але колькасць месцаў вельмі абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне + 375 25 548 39 92.