ДТЗ на Болдзіна: малакавоз не падзяліў дарогу з маршрутчыкам
Кіроўца машыны распавёў “Твайму стылю”, што на дарозе ён выконваў правіла дарожнага руху, а вось маршрутчык, які ехаў побач з iм, падрэзаў яго гружаны аўтамабіль.
“У мяне не заставалася выбару – або слуп, або дрэва. Я абраў дрэва, бо пры сутыкненні са слупом наступствы маглі быць куды больш сур’ёзныя,”- распавёў кiроўца малакавоза.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Каля 40 хвілін пацярпеламу давялося чакаць супрацоўнікаў ДАІ. За гэты час ён змог спыніць працяканне малака з кузава.
Машыну пасля прыезду ДАІ і афармлення ДТЗ даставілі на малаказавод.