“З прыгожых выбіралі прыгожых”. Адбыўся кастынг на ўдзел у конкурсе “Міс Гродна-2016”

|

  

На працягу двух месяцаў гарадзенкi запісваліся на кастынг, а ўжо ў пачатку красавіка галоўны прадзюсер конкурсу Ігар Леговiч і члены журы адбіралі дваццатку лепшых.

 

Нам з прыгожых трэба было выбраць прыгожых. Акрамя таго, дзяўчаты павінны дапаўняць адна адну. Выбіраць заўсёды складана, так што ў фінал трапляюць самыя лепшыя“- распавёў Ігар Леговiч.

 

 

Сярэдні ўзрост удзельніц у гэтым годзе складае 21-22 гады, гэта больш чым у папярэдніх гадах. Са слоў членаў журы, на конкурс спрабавалі трапіць і дамы, якiм пад трыдцаць.

На кастынгу дзяўчаты адбіраліся па наступных крытэрыях: прыгожы твар, прапарцыйная фігура, думкі ў вачах і разыначка, што зможа нават са сцэны зачапіць гледачоў.

 

Першы выхад быў у вячэрніх сукенках. Перад дэфіле дзяўчатам далі некалькі хвілін, каб асвоіцца на сцэне. Але варта адзначыць, што не ўсім удалося прайсці першы этап. Адразу ж было адсеяна больш за 20 удзельніц.

 

 

Ніхто не плакаў, усе дзяўчаты якія не прайшлі ў наступны этап, ужо сябе лічылі пераможцамі, так як прыйшлі на кастынг. Адна з такіх васемнаццацігадовая Вольга: Я не засмучаная, што не прашла далей. Для мяне перамога ўжо ў тым, што я прышла на гэты конкурс. Мне было цікава, як гэта – быць на кастынгу конкурса прыгажосцi. Я ўсё ўбачыла і атрымала нядрэнны вопыт“. 

 

Пасля вячэрніх нарадаў, адабраным дзяўчатам прыйшлося распрануцца, і паказаць сваё цела ў купальніках. Ужо пасля гэтага была адсеяна вялікая колькасць дзяўчат. Членам журы трэба была выбраць дваццатку лепшых, але выбар быў вельмі цяжкі. Каля 30 хвілін ўдзельніцы стаялі, разбувалiся, хадзілі, і толькі потым даведваліся канчатковыя адказы. Былі і тыя, якіх адбіралі ў наступны этап, толькі пры адной умове – пахудзець на 3.5 кілаграмы.

 

У выніку члены журы адабралі дваццатку лепшых, у лік якіх патрапіла і леташняя канкурсантка Паліна Ландзяк. У гэтым годзе маладая дзяўчына прыйшла не толькі паўдзельнічаць, але і перамагчы. “Леташні конкурс даў мне добрых і новых сяброў, а таксама атрымала вялікі вопыт у падобных мерапрыемствах. Хоць у гэтым годзе канкурсантак больш, я спадзяюся ўжо сапраўды перамагчы”.

 

 

На рэпетыцыях, якія пачынаюцца ўжо з новага тыдня, будуць адбірацца фінальныя 16 канкурсантак, якія ўжо ў траўні прымуць удзел у фінальным шоу. 

 


 

Фота  Ірыны Новік, відэа Руслана Кулевіча