Ад бронзавых медалёў гарадзенскую “Алімпію” аддзяляе адна перамога
Першы матч здаваўся б лёгкім, каб не апошняя чвэрць, калі “Алімпія” дала суперніку адыграцца і тым самым ледзь не прайграла. Выніковы лік сустрэчы 81:79.
У другім матчы гарадзенскiя баскетбалісткi выглядалі больш упэўнена. Але, нягледзячы на перамогу, у “Алімпіi” зноў кульгала канцоўка. Выніковы лік сустрэчы 60:50.
Такім чынам лік у серыі паміж “Алімпіяй” і РГУОРам становіцца 2:0 на карысць гарадзенскай каманды. Зараз для заваявання медалёў дзяўчынам Аляксандра Шымкавяка патрэбна перамога ў адным з двух матчаў у Мінску.
Фота: team-olimpia.by