Зборная Беларусі ў Гродне разграміла французаў

Зборная Беларусі ў Гродне разграміла французаў

|

У нашай дружыны хет-трык аформіў Андрэй Сцяпанаў, па разу вызначыліся Дзмітрый Знахарэнка, Артур Гаўрус, Шарль Лінгле, Дзмітрый Амброжэйчык і Сяргей Дрозд. У французаў вызначыўся Нікаля Рытц.

Пачатак другога матчу ў Гродне прайшоў пад знакам перавагі гаспадароў, лагічным завяршэннем якога стаў гол абаронцы Дзмітрыя Знахарэнка на шостай хвіліне. Паступова беларусы аддалі ініцыятыву гасцям, і неўзабаве іх форвард Нікаля Рытц патрапіў у вароты Дзмітрыя Мільчакова – 1:1.


Пасля першага перапынку беларусы зноў сталі дзейнічаць больш актыўна і ў сярэдзіне другога перыяду дамагліся поспеху. Атрымаўшы колькасную перавагу, гаспадары зладзілі сапраўдную аблогу варот  французскай каманды, але так і не здолелі дамагчыся поспеху. Затое праз 10 секунд гэта ўдалося Артур Гаўрусу – 2: 1. Прапусціўшы гол, госці правялі некалькі небяспечных нападаў, на што Андрэй Сцяпанаў адказаў сольным праходам, які завяршыўся трэцяй шайбай. Як аказалася, гэта быў не апошні яго поспех.

У пачатку трэцяга перыяду Сцяпанаў вызначыўся яшчэ двойчы запар, а пасля галамі адзначыліся Шарль Лінгле, Дзмітрый Амбрэжэйчык і Сяргей Дрозд.


БЕЛАРУСЬ — ФРАНЦЫЯ — 8:1 (1:1, 2:0, 5:0) 

 

Нагадаем, учора наша каманда па булітах абыграла французаў – 2: 1.

Наступныя паядынкі зборная Беларусi  правядзе 15 і 16 красавіка ў гасцях у зборнай Латвіі, 22 і 23 красавіка прыме ў Маладзечне і Мінску хакеістаў Швейцарыі, а 29 і 30 красавіка сустрэнецца на выездзе з Германіяй.



align=”” width=”725″ height=”544″ >

 
 
Фота аўтара
 
 
 
Уверх