У Новым замку адкрылася выстава, на якой кожнаму прапануюць стаць чараўніком

, |

Частка экспанатаў з’яўляецца ўласнасцю літоўскага майстра Томаса Юргіса, а частку зрабіў сваімі рукамі лідскі фокуснік Васіль Труноў. Большасць прадметаў гэта дзейны рэквізіт, які выкарыстоўваўся раней у нумарах. Таксама на выставе ёсць афіша фокуснікаў, якія выступалі 100 і больш гадоў таму.

 

Выстава – навінка не толькі для Гродне, але і для ўсёй Беларусі. Арганізаваў яе гарадзенскі фокуснік Мікалай Нардi.

 

 

Хочам даць гарадзенцам магчымасць бліжэй пазнаёміцца з магіяй і цудамі. Усіх сакрэтаў раскрываць не будзем, але дамо магчымасць убачыць некаторыя элементы нашай працы”, – кажа фокуснік. Гэтак, ва ўсіх наведвальнікаў выставы будзе магчымасць самастойна стварыць ілюзію палёту ў паветры.

 

Выстава будзе доўжыцца да 24 красавіка. Плануецца, што кожны дзень на ёй будуць праходзіць майстар-класы і міні-шоў-праграмы ад вядомых беларускіх ілюзіяністаў.