Рукі, коцікі і хатка-чайнік. У Гродне адкрылася выстава “Пяць малаткоў”

, |

Мэта выставы – папулярызацыі кавальскае рамяство і паказаць, што сучасныя кавалі могуць рабіць не толькі металічныя платы і казыркі дамоў, але таксама розныя арт-аб’екты, скульптуры і нават карціны.

 

Майстры, якія выставілі свае працы, вядомыя не толькі ў Гродне, але і далёка за межамі горада.

 

Напрыклад, Юрый Круш і Алесь Вараб’ёў з’яўляюцца лаўрэатамі прэміі імя Дубко, якую дае Гродзенскі аблвыканкам. Працы Яна Перагiнца, Андрэя Цюменева і Юрыя Кобіна знаходзяцца ў прыватных зборах у Польшчы, Літве, Латвіі і Расіі.

 

Выставу можна будзе наведаць да 11 ма, з 9.00 да 17.00. Цана білета 20 тысяч рублёў.