Каля гарадзенскіх кінатэатраў з’явяцца пракаты веласіпедаў

, |

У “Гроднааблкінавідэапракаце” расказалі, што да цёплага сезону ўжо падрыхтавана 42 жаночыя і мужчынскія веласіпеды маркі LTD. У будучыні іх колькасць мае яшчэ павялічыцца.

 

Да канца месяца павінен пачаць працу афіцыйны сайт праката, дзе будзе інфармацыя пра цэны, мадэлі веласіпедаў, апісанні гарадскіх велатураў, а таксама магымасць забраніраваць веласіпед анлайн.

 

Гадзіна арэнды ровара будзе каштаваць каля 40-50 тыс. рублёў. Узяць веласiпед на тыдзень можна будзе за, прыкладна, 400 тыс. рублёў.

 

Ля кожнага кінатэатра з’явяцца спецыяльныя велапаркоўкі. Унікальнасцю праката стане магчымасць пакінуць веласіпед у вызначаны час на любой з парковак.

 

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі (лета 2015)

 

Для развіцця гарадской турыстычнай інфраструктуры і папулярызацыі здаровага ладу жыцця, жыхарам горада і турыстам прапануюць займальныя велатуры па Гродне. Плануецца стварэнне карт з турыстычнымі маршрутамі на рускай і англійскай мовах.

 

Фота: Berto Macario, unsplash.com