Гарадзенец Сяргей, які пешшу хоча прайсці 30 тыс.км, працягвае шлях пасля вялікага перапынку
Гарадзенец Сяргей Мароз адправіўся ў пешае падарожжа даўжынёй 30 тыс. кіламетраў
Сяргей выйшаў 1 сакавіка з Мiнска і ўжо да 20 сакавіка планаваў падыйсці да мяжы з Расіяй.
“Мне прапанавалі пратэставаць усю маю экіпіроўку. Праверка выявіла шмат недахопаў. Дзякуючы камандзе “Твая Стыхія” і кіраўніку Мiнскай вытворчай кампаніі TERSA ўдалося замяніць усю маю экіпіроўку і набыць спецыяльны абутак. Дапамог мне і мой лепшы сябар”, – кажа Сяргей. Дзякуючы неабыякавым людзям ён з лепшай экіпіроўкай працягвае шлях з месца, да якога дайшоў – Плешчаніцаў (30 км да Лагойска).
Сяргей не паспявае чытаць, што пра яго пішуць. А за час, які падарожнік рыхтаваўся да свайго шляху, на яго абрынуўся шквал крытыкі з-за таго, што ён не датрымліае сваіх абяцанняў.
“Усяго не бачыў, але сябры кажуць, што шмат дрэннага пра мяне пішуць. Я хачу звярнуцца да ўсіх і сказаць, што я проста так словы на вецер не кідаю. Я абяцаю, што прайду свой шлях да канца. Але ісці непадрыхтаваным – небяспечна”, – кажа ён. За перыяд падрыхтоўкі стала зразумела, што ён ужо гатовы ісці далей, таму з серады падарожнік працягнуў свой шлях.
У першыя дні мая Сяргей плануе быць ужо на тэрыторыі Расіі.