Сайт гарадзенскага Музея Багдановіча атрымаў дыплом інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2016”

|

Цырымонія ўручэння штогадовых інтэрнэт-прэмій “ТІБО-2016” адбылася ў Мінску 21 красавіка. У намінацыі “Культура і мастацтва” другое месца заняў рэсурс Музея Максіма Багдановіча www.bagdanovichmuseum.by, які бясплатна распрацавала студыя “Іквадарт”. Пра гэта паведамілі ў фэйсбуку Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.


Гарадзенская студыя бясплатна распрацавала сучасны сайт для музея Багдановіча

 

Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі ТІБО з’яўляецца прафесіянальнай прэміяй, якая штогадова прысуджаецца сеткавым працам, створаным у нацыянальным сегменце інтэрнэту, за значныя сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

 

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Тэхніка і камунікацыі”.