Кампаніі з пяці краін гатовыя ўдзельнічаць у рэканструкцыі трасы М6 Мінск-Гродна
Конкурсная камісія атрымала восем прапаноў ад кампаній з Беларусі, Польшчы, Літвы, Турцыі і Кітая. Камісія прыступіла да ацэнкі прапаноў згодна з міжнароднымі працэдурамі і метадалогіяй Сусветнага банку.
З беларускага боку прапановы накіравалі кампаніі холдынга “Белаўтадор”.
Як паведамлялася раней, Сусветны банк прафінансуе працы на ўчастку трасы з 57-га па 211-ы кіламетр. Працы планавалася пачаць ужо ў чэрвені 2016 года, завершыцца рэканструкцыя ў 2018-м.