Цёплая вясна: гарадзенцы скідаюць лішнюю вопратку, каб пагрэцца на сонцы, а дзеці адкрываюць сезон купання ў фантанах
Пры тэмпературы каля 19 градусаў, сустрэць у горадзе чалавека ў шортах і майцы пакуль яшчэ складана. Пераважна так апранаюцца велааматары. Іншыя ж аддаюць перавагу закрытаму нізу і адкрытаму верху.
Сонца пачынае прыпякаць: у цэнтры можна заўважыць як тых, хто спрабуе ад яго схавацца, гэтак і тых, хто ад першых цёплых промняў атрымлівае толькі задавальненне.
Пасля запуску фантанаў, які адбыўся 1 мая, сезон купання ў іх адкрылі маленькія гарадзенцы.