Фотафакт: з каляровага дворыка пры дзіцячым хоспісе скралі туі

“Мы спадзяваліся, што гэты дворык стане цёплым і ўтульным месцам для ўсіх. Для тых дзетак, што прыходзяць у хоспіс, і тых, хто наведвае дзіцячую паліклініку”, – кажа кіраўнічка хоспіса Вольга Шульга.

 

 

Яна расказала, што туйкі, скрадзеныя невядомымі злачынцамі, прынеслі на суботнік дзве дзяўчынкі трох і пяці гадоў. Разам са старэйшымі яны пасадзілі гэтыя дрэўцы.

 

Цуды працягваюцца: каля гродзенскага Хоcпіса з’явілася дрэва для абдымкаў і каляровы дворык

 

Каб прыцягнуць увагу да каляровага дворыка на дрэвах побач змясцілі аб’явы. Аднак аказалася, што такі аргумент не падзейнічаў. Вольга распавядае, што хоспіс меў і надалей займацца добраўпарадкаваннем і крэатыўным аздабленнем гэтай прасторы, аднак зараз супрацоўнікі ў разгубленасці, бо не маюць пэўнасці, што атрымаецца зрабіць свята для дзяцей, а не для злачынцаў.

 

 

Дзіцячая паліклініка мае вартаўніка, але злачынцам удалося скрасці дрэўцы незаўважна.

 

У Гродне злодзеі дэкаратыўных раслін крадуць нават пад носам у міліцыі

 

“Атрымліваецца, што зараз мы мусім усталяваць тут відэарэгістратары, каб сачыць за тэрыторыяй, а на гэта трэба выдаткоўваць грошы, што мы сабралі на медыкаменты для дзяцей, – разважае Вольга, – мабыць, людзі зусім не думалі, у каго кралі…”

 

Здымкі аўтаркі