В Гродно выбрали Королеву красоты 2016 года – ей стала будущая журналистка

На сцэну дзяўчаты выходзілі ў вячэрніх строях, у тым ліку і ад беларускіх дызайнераў, у футрах, купальніках айчыннай вытворчасці, вясельных строях ад іспанскага брэнда.

 

“З прыгожых выбіралі прыгожых”. Адбыўся кастынг на ўдзел у конкурсе “Міс Гродна-2016”


Чаму дзяўчыны ідуць на конкурс прыгажосці “Міс Гродна 2016”

 

 

Па традыцыі, гледачоў чакала насычаная канцэртная праграма: музычныя і танцавальныя нумары, якія прадставілі артысты з Гродна і Мінска.

 

Пасля першага антракту члены журы выбралі з 16 канкурсантак 8 лепшых. А пасля другога антракту – галоўную прыгажуню горада.

 

 

Уладальніцай кароны стала Аляксандра Дораш.

 

“Я не чакала такога выніку і, у першую чаргу, жадала перамогі кожнай удзельніцы. Я ішла на конкурс прыгажосці не па перамогу, а за эмоцыямі, за новымі сябрамі і сапраўднай асалодай ад шоў. Але ўсё ж я перамагла і рада гэтай перамозе”, – сказала пасля ўзнагароджання Міс Гродна 2016.