Мінгандаль дазволіў магазінам і кафэ не працаваць у ноч на 1 ліпеня

“Суб’екты гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, рэжым работы аб’ектаў якіх прадугледжвае работу пасля 24 гадзін 30 чэрвеня, у выпадку немагчымасці правядзення разлікаў плацежнымі банкаўскімі карткамі, мае права прыняць рашэнне аб прыпыненні работы такіх аб’ектаў з 00 гадзін 1 ліпеня да адкрыцця магазіна 1 ліпеня ў адпаведнасці з устаноўленым рэжымам работы”, – гаворыцца ў паведамленні.

 

Магазіны і кафэ могуць закрыццца ў ноч на 1 ліпеня без паведамлення адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу або перайсці на разлікі наяўнымі сродкамі. “У гэтых выпадках у абавязковым парадку павінна быць прадастаўлена адпаведная інфармацыя спажыўцам”, – нагадалі ў Мінгандлі.

 

У Беларусі правядуць дэнамінацыю: прыбяруць чатыры нулі, з’явяцца манеты, рублі стануць падобнымі да еўра

 

Нацбанк Беларусі паказаў новыя беларускія грошы


У Мінгандлю распавялі, як крамам акругляць кошты пасля дэнамінацыі


Малако за 86 капеек, шампанскае за 4 рублі. Гарадзенскія крамы выстаўляюць новыя цэннікі

 

Для ўдакладнення інфармацыі аб тэрмінах аднаўлення працаздольнасці плацежных тэрміналаў 1 ліпеня суб’ектам гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва неабходна звяртацца непасрэдна ў абслугоўваючыя банкі-экваеры.

 

Нагадваем, вось як выглядаюць новыя беларускія грошы.