Здарэнне на “Азоце”: дым, дзясяткі машын МНС і “хуткай”, два чалавекі загінулі
Супрацоўнікі МНС арганізавалі ахаладжэнне канструкцый цэха і гідраамінсульфата. Прычыны здарэння высвятляюцца. Небяспекі для насельніцтва няма.
Варта адзначыць, што раней прэс-служба “Гродна Азот” патлумачыла, што ў аддзеле ГАС крышталічнага цэху выдзялення едкага натрыю (ВЕН) адбылася пазаштатная сітуацыя: ёсць пацярпелыя, пагрозы для навакольнага асяроддзя, жыцця супрацоўнікаў і насельніцтва горада няма. У той самы час нічога не паведамлялася пра смерці супрацоўнікаў. Інфармацыя ж пра іх раней ужо паспела разысціся па сацыяльных сетках.
Гарадзенцы даведаліся пра здарэнне да падачы афіцыйнай інфармацыі дзякуючы бачнаму воблаку дыму над прадпрыемствам ды дзясяткам машын хуткай і МНС, што імчаліся ў бок “Азота”. Па афіцыйнай інфармацыі МНС, было задзейнічана 16 машын, ліквідацыя інцыдэнта заняла каля гадзіны. Эвакуіраваць работнікаў не прыйшлося.
Толькі без панікі! Што рабіць, калі на “Азоце” здарыцца аварыя?
Фота: autogrodno.by