Горадня медычная. Лекцыя & экскурсія ад краязнаўцы Віктара Кірэева і медыка Уладзіміра Пруднікава

|

Краязнаўца Віктар Кірэеў і медык Уладзімір Пруднікаў правядуць старонкамі і мясцінамі гісторыі медыцыны ў Горадні – ад часоў каралевы Боны і да сённяшніх дзён. Першая ў Беларусі аптэка, першая ў Беларусі медычная ВНУ, першая хірургічная аперацыя з дапамогай лазернага абсталявання, першая ў горадзе бальніца пры кляштары Святога Духа, постаці Жылібера, Юпатава, Клейна, Тальгейна і шмат іншых цікавых рэчаў – вядомых, малавядомых і амаль невядомых нам сучасным.


21 чэрвеня (аўторак) – дзень першы

Медыялекцыя, расповед

Месца: В.Траецкая, 14 (“Крама Ц”, этнакрама “Цудоўня”)

Пачатак: 19.00

 

 

22 чэрвеня (серада) – дзень другі

Экскурсія (папярэдні запіс)

Месца збору: В.Траецкая, 14 (“Крама Ц”)

Пачатак: 18.00

 

 

Падрабязнасці ў суполцы vk.com/goradnya_medychnaya і па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)

 

Былая Медыцынская акадэмія чакае інвестара або актыўных гараджан. Фотарэпартаж з закінутага палаца ў самым цэнтры Гродна

 

Што размясціць у былой Медыцынскай акадэміі Жылібера? Краязнаўца прапануе аранжарэю і музей горада