“Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнэса з культурай?”
З іншага боку тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе ды шукае партнёра для свайго культурніцкага праекта, часта выглядаюць жабракамі з працягнутай рукой.
Кампанія “Будзьма беларусамі запрашае абмеркаваць: ці магчыма ўзаемная дапамога гэтых на першы погляд крайніх супрацьлегласцяў? Як бізнэсоўцам ды прадпрыемствам вызначыцца, каму і як дапамагаць? Як правільна прасіць дапамогу і што прапаноўваць узамен? Што атрымліваць абодва бакі ад супрацоўніцтва?
Пачуць адказы на гэтыя пытанні, абмеркаваць шляхі камунікацыі і абмяняцца досведам вы зможаце падчас дыскусійнага семінара “Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнэса з культурай?” 28 чэрвеня на базе “Клуба паспяховых бізнэсменаў” (КУБ)” па адрасе: вул. Савецкая, 7.
Шляхі паразумення шукаем разам з нашымі спікерамі:
– Вольга Шульга, дырэктар грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”
– Сяргей Фінскі, арганізатар музычных фестываляў, канцэртнай пляцоўкі “Live Music”, шматлікіх вечарынак у клубах, аквапарках, лясных масівах
– Вольга Гаўрылік, кансультант па маркетынгу СП ЗАА “Біган”, дырэктар кампаніі “Мядовы шлях”
28 чэрвеня
Пачатак: 18.30
“Клуб паспяховых бізнэсменаў” (“КУБ”), вул. Савецкая, 7.
Уваход вольны!
Даведкі: (29) 784 32 21, (29) 191 22 67, razam@budzma.org
www.budzma.by